Таццяна Касьян

Таццяна Касьян
958 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
Здарэнне адбылося вечарам 18 ліпеня на Іванаўскім вадасховішчы.Вадалазы Астравецкай выратавальнай станцыі паднялі яго цела з глыбіні 5 метраў прыкладна ў 20:40. Як паведаміў начальнік вадалазна-выратавальнай службы Гродзенскага ТРВОД Юры Касцевіч, 27-гадовы мясцовы жыхар разам са знаёмымі вырашыў пакупацца ў вадасховішчы. Калі ўсе выйшлі на бераг, заўважылі яго адсутнасць і выклікалі ратавальнікаў. Вадалазы паднялі цела мужчыны з глыбіні. Па факце ўтаплення...
Яно адбудзецца 29 ліпеня.Пачатак а 15-ай. У праграме: конкурс "Давай пазнаёмімся"; канцэртныя праграмы каманд Каменналогскага і Крэйванцаўскага сельсаветаў; выстава-конкурс падворкаў гаспадарак аграгарадкоў; дзіцячыя і дарослыя гульнявыя праграмы; выстава дзіцячай творчасці; футбольны матч; работа гандлёвых намётаў, дзіцячых атракционов і іншае.
Здарэнне адбылося ў аддзяленні банка на Савецкай днём 18 ліпеня. Зламыснік захапіў 23-гадовую закладніцу. Ніхто з супрацоўнікаў банка не пацярпеў.«Алмаз» вызваліў цяжарную закладніцу ў аддзяленні банка ў Заслаўі, зламыснік ліквідаваны. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які ўзначаліў спецаперацыю. - Злачынец, узброены нажом, захапіў у закладнікі дзяўчыну. На працягу больш чым двух гадзін мы вялі з ім перамовы....
Яе канфіскавалі 18 ліпеня ў вёсцы Маліноўшчына.У 23:30 супрацоўнікі РАУС у хляве непрацуючага мясцовага жыхара знайшлі і канфіскавалі 7500 л самагоннай брагі.
Праграма будзе доўжыцца з 29 ліпеня па 9 жніўня. У планах арганізатараў сабраць на навучанне 30 дзяцей 11-14 гадоў. Падчас курсаў дзеці пагрузяцца ў прафесію журналіста і блогера. Папрацуюць ва ўсіх жанрах, навучацца збіраць інфармацыю для артыкулаў, сюжэтаў і пастоў, абяруць тэматыку для блога і пачнуць яго весці. У канцы праграмы кожны яе ўдзельнік атрымае базавыя навыкі для напісання артыкулаў...
Міліцыя пацвярджае: у Заслаўі адбыўся разбойны напад. "У гасцініцы на Савецкай у Заслаўі ў банку мужчына ўзяў закладніцу», - паведаміў TUT.BY чытач. Па словах відавочцаў, мужчына узброены нажом, у закладніцах ў яго - ўласная жонка. «Для высвятлення абставінаў на месца выбылі супрацоўнікі міліцыі і кіраўніцтва абласнога УУС, а таксама следча-аператыўная група», - паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак. - Следча-аператыўная група...
Маладзечанскі лясгас правядзе сход 20 ліпеня.Сустрэча адбудзецца ў Доме культуры ў 15:30. Разбяруць наступныя пытанні: правядзенне санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў у тых хваёвых насаджэннях, якія ўсыхаюць; водпуск дроў насельніцтву; рознае. Удзельнікі: галоўны ляснічы Андрэй Шыбека, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Віталій Дземеш, ляснічы Лебедзеўскага лясніцтва Сяргей Рубан. Тэлефон для даведак: 8(0176) 77 88 63.
Адзін пайшоў на прагулку, другі - па ягады.
Гэта адбылося 17 ліпеня ў Маладзечанскім раёнеСупрацоўнікі РАНС знайшлі самагонны апарат у вёсцы Вялікая Боркаўшчына ў 8:00. Ён знаходзіўся ў хляве жыхара Маладзечна 1997 года нараджэння. Апарат канфіскавалі, 1830 л брагі знішчылі.
46-гадовы жыхар вёскі Манькаўшчына 30 чэрвеня каля 23:30 цэглай разбіў шкло ў краме. Мужчына не працуе. Крымінальную справу ўзбудзілі 16 ліпеня па артыкуле “Хуліганства”.

СТУЖКА