Аксана Ярашонак

Аксана Ярашонак
5947 POSTS 0 COMMENTS
Ураджэнец Ашмянаў Аляксей Лукашэвіч некалькі год жыве і працуе ў Маскве. Хлопец расказаў карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» пра тое, як жыве Масква падчас каранціну. Скуплялі макароны і грэчку - З пачаткам каранавіруса было дзве невялікіх хвалі харчовай панікі, - кажа Аляксей. - Першая, калі папаўзлі чуткі аб магчымым каранціне, другая - калі аб'явілі, што будуць непрацоўныя дні. Па словах суразмоўцы, у крамах скуплялі...
Пра тое, што ў Залессі запрацавала аптэка, што некалькі год стаяла зачыненая, нам паведамілі мясцовыя жыхары. Па словах вяскоўцаў, адной з прычын, па якой аптэку зачынілі, была адсутнасць спецыяліста. Цяпер тут працуе малады ветлівы фармацэўт. Асаблівым попытам у наведнікаў аптэкі апошнім часам карыстаюцца маскі і антысептык. - Мы вельмі рады, што аптэку нарэшце адчынілі, - кажуць мясцовыя жыхары. Цяпер не трэба ездзіць...
У 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска памерла 67-гадовая жанчына. У яе хуткацечна развіўся ацёк лёгкіх, а тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік. Муж жанчыны цяпер таксама ляжыць у бальніцы. «Госпадзе, бедная мая дзяўчынка… Яна ўвесь час сядзела дома, была на пенсіі. Схадзіла толькі ў паліклініку за тыдзень да смерці, па рэцэпт», — расказаў ён «Нашай Ніве». Жанчыне стала кепска ў нядзелю,...
Пра гэта нам паведамілі бацькі з Маладзечна. Мы звязаліся з адміністрацыяй некаторых школ у Маладзечне, каб пацвердзіць інфармацыю. - Так, сапраўды. Ад 6 красавіка вучня можна пакінуць дома. Бацькі павінны прыйсці ў школу напісаць заяву, дзе пазначаць, што на гэты час нясуць адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей. Пакуль такіх заяў у нас 14, - расказалі нам у сярэдняй школе...
У Вілейцы адмянілі вясновыя кірмашы, сезон якіх пачаўся ад 21 сакавіка.  Такія захады прынялі ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай. Не будзе ні рэгіянальных, ні раённых кірмашоў, паведамляюць у райвыканкаме.
Акцыю аматары роварнага руху традыцыйна ладзяць у свеце ад 1 красавіка. І ўжо не першы год яе падтрымліваюць вілейскія актывісты. Як распавёў сябра вілейскага грамадскага аб'яднання «ЗОВіК», раварыст Яўген Івашкевіч, сутнасць акцыю ў тым, каб 30 дзён для паездак на працу, у краму і па іншых патрэбах па магчымасці ездзіць на ровары. Удзельнікі акцыі стараюцца паказаць, што ровар - гэта не...
Больш за мільён людзей па ўсім свеце заразіліся новым каранавірусам COVID-19. Гэта вынікае з даных даведачнага сайта Worldometers. Заражаных людзей пакуль што 1 000 207. Памерлі 51 356, а вылечыліся 210 199. Больш за ўсё заражаных у ЗША — больш за 235 000. У Іспаніі і Італіі хворых 115 000 і 110 000 адпаведна. Больш за ўсё памерлых у Італіі — 13...
У Беларусі павялічваецца колькасць хворых COVID-19. Большасць выпадкаў - гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў. На сёння - 304 выпадкі. 254 чалавека знаходзіцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай коронавирусной інфекцыяй. Ачунялі і выпісаныя з медыцынскіх устаноў - 46 пацыентаў. Чатыры чалавекі памерлі. У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 11 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай...
Ад панядзелка, 6 красавіка, на час пандэміі ў Вілейцы адменяць некаторыя рэйсы гарадскіх аўтобусаў. Як распавялі ў Вілейскім аўтапарку, цяпер аўтобусы ходзяць паўпустыя. Плануюць, што такія змены будуць прыкладна на працягу месяца.
«Мінаблпасажыртранс» прапануе паўдзельнічаць у абмеркаванні перспектыўнай схемы гарадскога грамадскага транспарту Вілейкі. Свае прапановы і пажаданні можна накіраваць да 30 красавіка электронным лістом на адрас аддзела арганізацыі перавозак opros@gpmopt.by з паметкай «Апытанне аб працы гарадскога транспарту г. Вілейка». «Мінаблпасажыртранс» загадзя дзякуе за цікавасць да развіцця пасажырскіх перавозак у Вілейцы. А таксама звяртаюць увагу, што электронныя лісты не з'яўляюцца формай анкетавання пры правядзенні...

СТУЖКА