Аксана Ярашонак

Аксана Ярашонак
6540 POSTS 0 COMMENTS
У Мядзеле будуецца яшчэ адна вуліца. На ўскрайку райцэнтра, у напрамку возера Рудакова, з часам з’явіцца каля двух дзясяткаў прыватных сядзіб. Работы праводзяцца ў адпаведнасці з горадабудаўнічым праектам “Генплан горада Мядзела Мінскай вобласці”, які зацверджаны рашэннем сесіі раённага Савета дэпутатаў у 2012 годзе. Дакумент прайшоў усе патрэбныя ўзгадненні: з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама, галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна,...
Недакладнасці ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці былі ў топе прычын, па якіх адмаўлялі беларусам у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. У Мінскай вобласці, напрыклад, з-за такіх памылак не змогуць пазмагацца за дэпутацкае крэсла дзесяць чалавек. Каб праверыць. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якія памылкі выбаркамы і падаткавікі знаходзілі ў дэкларацыях тых, хто спрабаваў стаць кандыдатам у дэпутаты. Сярод кандыдатаў, якога не зарэгістравалі з-за...
Невядомы мужчына еўрапейскай знешнасці прадаў жыхарцы Маладзечна нібы старадаўнія манеты. Але сапраўднасць іх не пацвердзілася. 30 кастрычніка маладзечанка звярнулася ў міліцыю. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Маладзечанскага РАУС Юліі Крук, удзень фігурант прадаў маладзечанцы сем манет з выявамі Мікалая II, Лізаветы I, Кацярыны II. Прадавец запэўніў жанчыну ў тым, што манеты старадаўнія. Казаў, што знайшоў іх падчас будоўлі. Спачатку фігурант прасіў...
Ад вілейскіх сяброў краязнаўца Алеся Юркойця мы даведаліся, што ў Мінску памерла яго маці Галіна Аляксандраўна. У сталіцы ёй рабілі аперацыю. Рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты» выказвае шчырыя спачуванні свайму сябру і пазаштатнаму аўтару. Алесь Юркойць ў сярэдзіне 1990-ых гадоў працаваў настаўнікам геаграфіі ў Вілейцы. Шмат як краязнаўца зрабіў для Астравеччыны, выступаў супраць будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы. У 2017-м ён быў асуджаны на...
1 лістапада ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны мокры снег і дождж. Месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1..- 7°С, па ўсходзе пры праясненнях -8..- 9°С, па захадзе краіны 0,.. + 2°С, максімальная днём +2.. + 8°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць. У суботу, 2 лістапада, пераважна без ападкаў, толькі па захадзе кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж)....
У Расіі з-за неўраджаю даражэе грэчка. Гэта можа адбіцца на цэнах на гэты тавар і ў беларускіх крамах, бо 70-80% гэтых круп мы імпартуем як раз адтуль. Чыноўнікі кажуць, што ў нас ёсць запас дзяржзаказу і леташнія рэшткі, але дакупляць усё адно давядзецца, піша tut.by. Для падстрахоўкі ўлады ўвялі часовае рэгуляванне аптовых і гандлёвых надбавак на грэчку. Тым часам у...
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі плануецца ўвесці пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка на калегіі ведамства «Аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сістэме адукацыі», перадае карэспандэнт БелТА. «Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ўзмацніць выхаваўчую работу з падлеткамі і моладдзю. Педагогам важна фарміраваць светапогляд падрастаючага пакалення, надаваць увагу яго грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, падрыхтоўцы да далейшага самастойнага жыцця. З мэтай далейшага...
Інцыдэнт здарыўся каля 21-й гадзіны ў адным з гарадскіх бараў па Вялікм Гасцінцы. Двое знаёмых распівалі спіртныя напоі. Па словах работнікаў установы, на той момант яны былі адзінымі наведвальнікамі. Калі адзін з таварышаў пакінуў бар, другі сыходзіць не збіраўся і запатрабаваў працягу застолля. Вырашыўшы, што працаўніца ўстановы не звяртае на яго ўвагі, наведвальнік разбіў аб зямлю талерку. Калі бармэн наблізілася да мужчыны,...
Да канца года трывожныя кнопкі паставяць практычна ва ўсіх установах адукацыі, піша БелТА. Міністэрства распрацавала тыпавыя правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў, якія прапаную абмеркаваць сёння на пасяджэнні і ў наступным зацвердзіць загадам, сказаў Ігар Карпенка. Паводле яго слоў, профільнае ведамства вывучыла, як у асобных установах адукацыі выконваюцца даручэнні па арганізацыі прапускнога рэжыму і абмежавання выкарыстання мабільных тэлефонаў падчас заняткаў. - Калі на...
Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2019 года №50, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрацы і сацабароны. Ад 1 жніўня гэтага года бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі складаў 230,91 рублі. Ад пачатку лістапада ён вырасце да 231,83 і будзе дзейнічаць па 31 студзеня 2020 года. Для розных груп насельніцтва сума будзе розная.  Для працаздольнага...

СТУЖКА