Аксана Ярашонак

9035 POSTS
0 COMMENTS
Заўтра ўжо магчымыя першыя вясновыя навальніцы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаюцца таксама дажджы і слабы туман. Ноччу магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў. Днём будзе ад плюс 6 па паўночным захадзе да 16 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.
Сядзібу Яленскіх у Клецкім раёне прадалі за 29 рублёў, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТВ. Пераможцам аўкцыёну стаў прадпрымальнік з Маладзечна. Ён плануе адрэстаўраваць унікальную славутасць і адкрыць на яе месцы аздараўленчы комплекс.
Сёння некалі прыгожы палац наведваюць толькі рэдкія турысты. Знаходзіцца сядзіба Яленскіх у аграгарадку Туча. Упершыню яна згадваецца ў 16 стагоддзі. Тады гэта былі валоданни маці аднаго з...
Спецыялісты ў рэгіёнах і Мінску канстатуюць рост захворвання кавідам, у тым ліку пнеўманіямі каранавіруснай этыялогіі цяжкага працякання, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Паведамляецца, што спецыялісты ва ўсіх рэгіёнах краіны ўзмоцняць кантроль за выкананнем супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.
Ігнараваць рэкамендацыі дактароў па захаванні масачнага рэжыму і фізічнага дыстанцыявання — не варта, падкрэсліваюць у ведамстве.
Па стане на 12 красавіка колькасць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала...
На Вілейшчыне пачалася масавая вакцынацыя ад каронавіруса. Глядзіце, куды звяртацца ахвотным
Аксана Ярашонак -
Ад сёння, 13 красавіка, на Вілейшчыне пачалі масавую вакцынацыю супраць COVID-19. Інфармацыю пацвердзілі ў адміністрацыі Вілейскай ЦРБ.
Каб зрабіць прышчэпку, трэба звярнуцца ў акно рэгістратуры паліклінікі ад 8.00 да 17.00 і атрымаць сваю амбулаторную карту. Пасля вас накіруюць у працэдурны кабінет, які працуе ад 8.00 да 17.30.
Вакцынаваць будуць расійскім прэпаратам «Спутнік V».
Як раней расказвалі вілейскія медыкі «Рэгіянальнай газеце», вакцынаваць можна...
«Я з дзяцінства раўняўся на гэтага чалавека». Ураджэнец Вілейкі Валеры Скаражонак – пра Леаніда Барткевіча
lenta.ru
Саліст ансамбля «Песняры», ураджэнец Вілейкі Валеры Скаражонак раскрыў прычыну смерці Леаніда Барткевіча, паведамляе lenta.ru
«Я з дзяцінства раўняўся на гэтага чалавека. Гэта быў твар «Песняроў». Гэта быў саліст нумар адзін. Калі б сачыў за здароўем, ён мог бы яшчэ жыць. Гэта цукровы дыябет. Шкада, што не стала Лёні. Шкада яго», — паведаміў Скаражонак.
«Сустракаліся, у адной грымёрцы пераапраналіся. Ён быў такі...
Пра гэта паведаміла Ірына Віданава, удава кампазітара Алега Молчана. Артыстка напісала, што не стала Леаніда Барткевіча ў аўторак, 13 красавіка, паведамляе kp.by
Леанід Барткевіч нарадзіўся 25 мая 1949 года ў Мінску. Скончыў музычную школу па класе трубы.
Адукацыю атрымаў ў Мінскім архітэктурным тэхнікуме. Падчас навучання ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестра, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».
Некаторы час працаваў архітэктарам. Ад 1970 году...
На пажары ў Валожынскім раёне выратавалася жанчына. Спрацаваў апавяшчальнік (Відэа)
Аксана Ярашонак -
Пажар здарыўся 12 красавіка ў вёсцы Крыніца Ракаўскага сельсавета. Выратавальнікам пра здарэнне паведамілі каля 12.00, расказала старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.
Спрацаваў пажарны апавяшчальнік. З пажару выратавалася 82-гадовая пенсіянерка. Яна выбегла з дому, але атрымала апёкі і тэрмаінгаляцыйную траўму. Яе забралі ў бальніцу. Прычыну пажару высвятляюць.
https://www.youtube.com/watch?v=en5BSgB97ng
Грамадзяне Шры-Ланкі спрабавалі незаконна трапіць у Літву. У паўкіламетра ад дзяржаўнай мяжы смаргонскія памежнікі затрымалі траіх парушальнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
- Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 10 на 11 красавіка. На пагранзаставу «Маладзечанская» паступіла інфармацыя, што спрацавала сігналізацыя. Трывожная група неадкладна прыступіла да пошуку невядомых. З дапамогай службовага сабакі памежнікі знайшлі сляды парушальнікаў. Неўзабаве атрад затрымаў трох...
У аўторак, 13 красавіка, яшчэ будзе цёпла. Да +16°С чакаецца ў гарадах рэгіёна, паведамляе pogoda.by.
У сераду ўвесь дзень — дажджы, і не вышэй за +6.
Дажджы ў рэгіёне абяцаюць да суботы. Праўда, пачне крыху цяплець. У чацвер - да +7, у пятніцу - да +13, у суботу - да +15. Усе гэтыя дні будзе халодны парывісты вецер.
У Гродзенскім раёне хлопца выратавалі пры спробе саскочыць з даху трохпавярховага дома, паведамляе МНС.
Інфармацыя пра тое, што ў вёсцы Жукевічы 17-гадовы хлопец збіраецца саскочыць з даху і патрабуецца дапамога ратавальнікаў, паступіла ў службу 101 10 красавіка ў 19.46.
Неўзабаве два аддзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №7 Гродна прыбылі да месца інцыдэнту.
Юнак сядзеў на краі даху, звесіўшы ногі ўніз.
Начальнік дзяжурнай змены разам...