Аксана Ярашонак

Аксана Ярашонак
3043 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)

У раённым конкурсе "Уладар сяла" ўдзельнічалі тры сям'і з Вілейшчыны: Жарскія з Людвінова, Плёскі з Нарочы і Байковы з Селішча.

Чаму мак для печыва трэба купляць у краме? Як сябе паводзіць, калі знайшоў чужы мабільнік? І чым служба ў міліцыі 20-гадовай даўніны адрозніваецца ад службы сённяшняй?На гэтыя і іншыя пытанні адказаў першы намеснік начальніка Вілейскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі, падпалкоўнік Аляксандр Лыско. Аднак спачатку крыху статыстыкі. За сем месяцаў гэтага года са 197 злачынстваў раскрылі 119. Раскрываемасць, як тут кажуць,...
Учора ў Вілейцы адкрылі літаратурна-музычны фестываль ""Светлае слова".Мерапрыемствы свята – канцэрты, конкурсы, выставы – будуць ладзіць да канца верасня. 8 верасня ў 11:00 ў вілейскім каледжы ўрачыстым канцэртам адкрылі фестываль. – Учора некалькі разоў мусіў выступаць: і ў бібліятэцы, і ў каледжы, і ў Цэнтры эстэтычнага выхавання, і для дзетак і для дарослых, – падзяліўся адзін з удзельнікаў свята, бард і...
Ад сённяшняга дня ў дзіцячым цэнтры "Надзея" стартуе трэці турнір па міні-футболе сярод дзяцей, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якія праходзяць аздараўленне ў дзіцячых рэабілітацыйных цэнтрах рэспублікі.Першы турнір зладзілі ў 2014 годзе па ініцыятыве дзіцячага цэнтра "Надзея" і прымеркавалі да 20-годдзя яго адкрыцця. Ад 7 па 10 верасня ў "Надзеі" збяруцца дзевяць дзіцячых каманд – прадстаўнікі васьмі...
Суд Мядзела пакараў мясцовага жыхара, які на возеры Баторына ў нацыянальным парку "Нарачанскі" незаконна злавіў пяць вугроў.Грамадзяніну В. далі штраф 1840 рублёў, канфіскавалі лодку. Урон ад сваёй рыбалкі мужчына аплаціў да суда. А гэта яшчэ 3450 рублёў, расказаў "Рэгіянальнай газеце" начальнік мядзельскай міжраённай інспекцыі Валеры Кляноўскі.
Дзве жанчыны жывуць у Вілейцы па суседству, у адным доме, сябруюць.Неяк адна зайшла ў госці да другой. Гаспадыня па сваёй даверлівасці пакінула суседку адну ў кватэры, а сама на нядоўгі час адышлася па справах. Госця знайшла ў кватэры залатыя рэчы на суму 860 рублёў і скрала іх. У хуткім часе 28-гадовая пацярпелая звярнулася ў міліцыю. На 36-гадовую суседку завялі крымінальную справу....
Яна любіла жартаваць на тэмы смерці і старасці. Магла зрабіць так, каб у вялікай кампаніі кожны адчуваў сябе ўтульна.Шмат пра паэтку і журналістку Таццяну Сапач даведаліся ўдзельнікі сёлетняга чатырохдзённага паэтычнага пленэру ў вёсцы Маркава на Маладзечаншчыне. Літаратурныя чытанні, вечары памяці штогод пасля трагічнай смерці Таццяны Сапач ладзяць родныя на яе радзіме. Запрашаюць сяброў, літаратараў, краязнаўцаў. ...
– Я вельмі люблю танцы ў нашым парку, – пачаў свой расповяд мужчына сталага веку, што не так даўно прыйшоў у рэдакцыю.Жыхар Маладзечна Пётр А. распавёў, што яму падабаецца гарадскі парк, яго добраўпападкаванне і тыя мерапрыемствы, што тут ладзяць для пенсіянераў. Аднак, на думку мужчыны,  наш парк можна можна і трэба зрабіць яшчэ лепшым. – Я – былы работнік энерганагляду,...
24 жніўня ў Мінску ў галерэі “Інстытут культуры” адкрылі выставу вілейскага фотамастка, сябра “Рэгіянальнай газеты” Міхася Куляша “www.michas.by.2017.”Па словах самога творцы, ад адкрыцця засталіся цёплыя добрыя эмоцыі. Хаця мерапрыемства нельга было назваць шматлюдным. Склалася ўражанне “цёплага сямейнага кола”, кажа Міхась. Магчыма, дрэннае надвор’е стала для кагосьці перашкодай наведаць выставу. Хоць людзей было не шмат, аднак гэта былі зацікаўленыя асобы – пісьменнікі,...
У футбол пачаў гуляць у дзяцінстве проста таму, што іншых заняткаў у нашым дзетдомаўскім дзяцінстве не было, – прызнаўся на сустрэчы з выхаванцамі дзіцячага Цэнтра “Надзея” заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён свету па міні-футболу, уладальнік тытулу “Гонар нацыі” Анатоль Усенка.Не, варыянты баўлення часу былі, канешне. Дзетдомаўцы садзілі памідоры, выбіралі цыбулю. Аднак толькі футбол быў заняткам для душы. А яшчэ ён...

СТУЖКА