Аксана Ярашонак

Аксана Ярашонак
2950 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
13 мая 21-гадовы віляйчанін выпіваў з сябрамі ў бары.Калі ішлі дадому, хлопец вырашыў адпрацаваць сілу ўдара. На шляху трапіўся вулічны халадзільнік, у якім звычайна стаяць напіткі. Хлопец пачаў біць па ім нагамі, паваліў, пабіў шкло. Халадзільнік быў пусты. Шкода, якую хуліган нанёс аднаму з магазінаў Вілейкі, 370 рублёў. Цяпер віляйчанін пад падпіскай аб нявыездзе. Пра гэта расказаў начальнік вілейскага РАСК Яўген Мягкоў.
Днямі на Вілейшыне адбылося два самагубствы.У вёсцы Казлы на Вілейшчыне сваякі знайшлі павешаным пенсіянера. Абставіны ўдакладняюць, працуюць судмедэксперты. У Вілейцы ў пажарным вадаёме на вуліцы Чкалава знайшлі труп 61-гадовай жанчыны. Па словах намесніка начальніка вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, жанчына злоўжывала спіртным, неаднаразова выказвала думкі пра самагубства.

Сёлета арганізатары фестывалю "Гонару продкаў" у Вілейцы зладзяць разнастайныя семінары і майстар-класы.

89 штук платвы і 13 пячкуроў сталі прычынай для штрафа ў 6 тысяч 515 рублёў.

У сакавіку "Рэгіянальная газета" пісала пра затрыманне 43-гадовага жыхара Смалявіцкага раёна, які краў з лецішчаў у вёсках Алёхнавіцкага і Радашкавіцкага сельсаветаў. На той момант яго абвінавачвалі ў крадзяжы з трох лецішчаў.Аднак па словах старшага следчага маладзечанскага Следчага камітэта Юрыя Багушэвіча, крадзяжоў аказалася куды больш. Ад кастрычніка 2014 года да лютага 2017 года мужчына разам са сваім 35-гадовым братам, таксама жыхаром...
Усё пачыналася з сумеснага распіцця спіртнога. 23 мая тры непрацуючыя жыхары Алёхнавічаў выпілі і ўварваліся ў хату да знаёмага пенсіянера-аднавяскоўца.Прымяняючы гвалт, яны забралі ў пенсіянера электралобзік, шурупавёрт, 62 рублі і прадукты. У той жа дзень пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю. Увечары хлопцаў затрымалі. Пенсіянеру вярнулі інструменты, часткова грошы і прадукты. Двум затрыманым – 27 гадоў, аднаму 24. Усе яны нідзе не...

Дзве вілейскія мамы Ірына Рагун і Ірына Трубач другі раз зладзілі ў Вілейцы фрымаркет – бясплатны кірмаш дзіцячага адзення.

З Ільі праз Калодчына едзем у вёску Будзішча. Пару кіламетраў пыльнай "гравейкі" – і вось ужо першыя будзеўскія хаты.

У суботу ўвечары ў Язнях на Вілейшчыне 44-гадовая жанчына парэзала мужу шыю, пашкодзіўшы сонную артэрыю.Пачалося ўсё з бытавой сямейнай сваркі. Жанчына была цвярозая, а 47-гадовы муж ужываў спірное. У час сваркі ў руках жанчыны аказаўся нож, якім яна парэзала мужа па шыі. Злева на шыі ў мужчыны ўтварылася рэзаная рана, пашкодзілася сонная артэрыя. Убачыўшы кроў, жанчына сама выклікала "хуткую" для мужа....
Гарадскі стадыён на працягу двух гадоў павінны стаць сучасным спартыўным комплексам, перакананы намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму Алег Гаўрышчук. Рэканструкцыю ўжо пачалі, расказалі ў аддзеле. Плануюць, што на стадыёне з’явіцца новае футбольнае поле, трыбуны, хакейная каробка і пляцоўкі для гульні ў валейбол і баскетбол.Важны артыкул выдаткаў – новае футбольнае поле. Тут зробяць газон. Памяняюць трыбуны. Замест драўляных...

СТУЖКА