Аксана Ярашонак

Аксана Ярашонак
2950 ПАВЕДАМЛЕННЯЎ 0 КАМЕНТАР(ОЎ)
Халодная вясна не асабліва спрыяла нерасту, расказаў старшы дзяржінспектар мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды Уладзімір Хіла. Аднак з пацяпленнем браканьеры актывізаваліся.На пачатку мая жыхар Вілейшчыны паставіў сеткі ў Вілейскім вадасховішчы. У сетку трапіла 67 асобін рознай рыбы. Калі браканьер выходзіў са сваёй здабычай на бераг, яго затрымалі супрацоўнікі інспекцыі. 12 тысяч 164 рублі і 70 капеек – такі штраф неабходна заплаціць...
8 мая ўвечары жыхар Мядзельшчыны і яго госці з Мінска паставілі сеткі на адным з безыменных вадаёмаў.Раніцай 9 мая прыйшлі іх зняць. – Тут ім і сапсавалі святочны настрой работнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды, – распавядае старшы дзяржаўны інспектар Уладзімір Хіла. Браканьеры выцягнулі тры з паловай кілаграмы рыбы - 78 невялікіх карасёў. Завялі крымінальную справу. Мужчына павінны заплаціць штраф 5 тысяч...
Пра загаранне леташняй травы каля лесу побач з пасёлкам Партызанскім вілейскім выратавальнікам паведамілі 16 мая каля 17:00.Па словах галоўнага спецыяліста вілейскага аддзела МНС Дзяніса Гаўрышчука, траву, хутчэй за ўсё, падпалілі не спецыяльна. Верагодна, што хтосьці ішоў і кінуў нешта, ад чаго трава магла загарэцца. Расліннасць згарэла на плошчы прыкладна 100 метраў квадратных. ...
Віктар сустракае мяне на сваёй кухні. Просіць прабачэння за тое, што ў хаце не зусім прыбрана. А мне нязручна чуць такія словы ад адзінокага інваліда-вазочніка.Праходзім у пакой. Гаспадар адчыняе дзверы, тузануўшы за шнурок. Такія “прылады” – на кожнай дзвярной ручцы.  Мой субяседнік, Віктар Філістовіч, жыве ў Ільі на Вілейшчыне. Месца прыгожае. На адзін бок рака Ілія і лес, на другі...
У Вілейцы ўздоўж дарогі па вуліцы Незалежнасці будуюць пяціпавярховы дом.У ім будзе два пад’езды і 30 кватэр. Каля дома – невялікі двор. Побач размесцяць аўтастаянку са стопрацэнтнай колькасцю машынамесцаў. Па словах галоўнага архітэктара Дзмітрыя Гарланава, дом будуюць па дзяржзаказе.
Ад трэцяга мая ў Ільянскім аграрным каледжы пачала працаваць дырэктарам Вольга Танюкевіч.Вольга Танюкевіч нарадзілася ў Ільі. Тут скончыла мясцовую школу. У 1998 годзе з чырвоным дыпломам скончыла Ільянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер Ільянскі аграрны каледж), у 2003 – акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў Віцебску, у 2006 – Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Працавала выкладчыцай у каледжы, вядучым спецыялістам у ільянскім сельвыканкаме. Гадуе сына і дачку. Да...

23-гадовы жыхар вёскі Ласі на Маладзечаншчыне вырашыў выпіць.

36-гадовы раней судзімы маладзечанец скраў два пыласосы і два мыючых апараты з аўтамыйкі на вуліцы Касманаўтаў у Маладзечне. Мужчына працаваў на гэтай мыйцы машыністам мыючых машын.

Пяць кілаграмаў мака з макавай саломкай – такая знаходка чакала супрацоўнікаў вілейскай міліцыі і аддзела па барацьбе з наркотыкамі ля пасёлка Партызанскі на Вілейшчыне.– Нам паведамілі, што 11 мая жанчына, якая ўжо была судзімая за незаконнае распаўсюджванне наркотыкаў, будзе перавозіць у сваё машыне мак, – распавядае начальнік аддзела па барацьбе з наркотыкамі Вілейскага РАУС Юры Высоцкі. У час дзяжурства пасля...
Ноччу з 12 на 13 мая вілейскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Грыгаркі Крывасельскага сельсавета. На месца выехалі чатыры падраздзяленні МНС, "хуткая" і міліцыяКалі першае падраздзяленне выратавальнікаў прыехала на пажар, убачылі, што гарыць хата і хлеў побач. – Спачатку загарэлася хата, ад яе пачаў гарэць хлеў, – тлумачыць галоўны спецыяліст вілейскага аддзела МНС Дзяніс Гаўрышчук. Хата гарэла і звонку і...

СТУЖКА