Аксана Ярашонак

Аксана Ярашонак
7751 POSTS 0 COMMENTS
У злачынстве падазраюць жыхарку Вілейкі.Пятага студзеня ў міліцыю звярнуўся жыхар Вілейкі. Ён паведаміў, што ў перыяд ад 30 снежня да пятага студзеня невядомы злачынца скраў з яго незачыненай кватэры маёмасць. Знік тэлевізар, а таксама прадукты на агульную суму 531 рубель. У злачынстве падазраюць 40-гадовую мясцовую жыхарку, якая нідзе не працуе.
«Свабодзе» паказалі ўнікальныя мошчы святых, самыя старажытныя з якіх адносяцца да ІІІ стагодздзя нашай эры. Іх знайшлі ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле. Рэліквіі разам са старымі метрычнымі кнігамі былі замураваныя ў касцельнай сцяне ў 1940-я гады. «Вядома, гэта цуд, што мошчы захавалася ў касцёле», — кажа айцец Юры Кулай, настаяцель кляштара кармелітаў босых у Мядзеле. На гэтым тыдні стала...
Гадавыя выдаткі на навучанне і выхаванне аднаго чалавека ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў гарадах і гарадскіх пасёлках складаюць 1667,92 рубля на год, а ў вёсках — 3808,76 на год.Грошы выдзяляюцца на арганізацыю навучання, заробкі настаўнікам, набыццё літаратуры і іншыя выдаткі.
Реальный темп роста пенсии по возрасту по предварительной оценке за 2018 год составит 107,8%, а по прогнозу на 2019 год - 110,8%. Об этом сообщила сегодня журналистам министр труда и социальной защиты Ирина Костевич, передает корреспондент БЕЛТА."Оцениваем, что по итогам 2018 года темп роста пенсии по возрасту составит 107,8%. Динамика сохранится в 2019 году - прогнозируем темп роста 110,8%",...
У вілейскай раённай бібліятэцы традыцыйна абралі лепшага чытача.Гэты тытул атрымала пяцікласніца з гімназіі «Логас» Мілана Шылко. У бібліятэчным фармуляры дзяўчынкі за мінулы год - 145 кніг. Мілану і іншых актыўных чытачоў у бібліятэцы ўрачыста ўзнагародзяць восьмага студзеня.
Пра пажар выратавальнікам паведамілі ўвечары, каля 22.30, другога студзеня.
Ад 6 снежня начальнікам Валожынскага РАНС працуе маёр унутранай службы Аляксандр Сядой, паведамляюць у Валожынскім райвыканкаме.Ён нарадзіўся ў 1984 годзе ў Валожыне. У 2006 скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных здарэнняў. Кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый.» Працу пачынаў з пасады інжынера інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду ў Валожынскім РАНС. Ад 2009 года быў намеснікам начальніка па ідэалагічнай працы...
ДТЗ адбылося 2 студзеня на 75-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы.
Як паведамляе сайт pogoda.by, праз пару дзён у гарадах рэгіёна значна пахаладае.Заўтра ўдзень яшчэ можна будзе крыху пагрэцца. Большага марозу, чым адзін-тры градусы, не абяцаюць. А вось увечары тэмпература пачне паніжацца. І ртутны слупок імкліва апусціцца да 10-12. Шостага студзеня, у нядзелю, мароз захаваецца. Будзе 11-13 з мінусам. Ападкі малаверагодныя. У калядную ноч, з шостага на сёмага студзеня, у Вілейцы, Маладзечне, Смаргоні і...
Чытачы «Вечернего Бобруйска» паведамілі, што 31 снежня ў завулку Дунаеўскага ў Бабруйску мужчына раптам памёр з-за таго, што, паводле папярэдняй інфармацыі, падавіўся шашлыком. Гэта ж пацвердзіла парталу і Таццяна Гарбанюк, прадстаўнік УУС Бабруйскага гарвыканкама. Паводле яе слоў, прыкладна ў 21.00 на завулку Дунаеўскага памёр бабруйчанін, падавіўшыся кавалкам мяса.

СТУЖКА