Аксана Ярашонак

Avatar
9030 POSTS 0 COMMENTS
Пра смерць Уладзіміра Папковіча паведамілі яго родныя. Паэт, перакладчык, выкладчык нямецкай мовы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў памёр 10 красавіка ва ўзросце 86 годоў. Уладзімір Антонавіч нарадзіўся ў вёсцы Дварэц Хаценчыцкага сельсавета 25 сакавіка 1935 года. Скончыў Ільянскую школу (цяпер імя Грымаця), факультэт нямецкай мовы Мінскага педінстытута. Ва ўстановах Мінска і Віцебска працаваў выкладчыкам і перакладчыкам. Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, перакладаў на беларускую...
Сёння прапануем разгледзець вакансіі і заробкі, якія прапануюць шукальнікам арганізацыі і ўстановы Астраўца, Ашмянаў і Смаргоні. Вось якія прапановы з’явіліся за апошні тыдзень на сайце Дзяржаўнай службы занятасці. Астравец: Найвышэйшы заробак у дырэктара бібліятэкі Астравецкая раённая бібліятэка шукае дырэктара. Абяцаюць заробак ад 744 рублёў. Сюды ж на паўстаўкі возьмуць інспектара па кадрах. Прапануюць ад 200 рублёў. У мясцовую сельгастэхніку возьмуць двух трактарыстаў-машыністаў. Абяцаныя...
На пачатак гэтага года ў Беларусі пражывала каля 9,35 мільёна чалавек, прыкладна на 60,6 тысячы менш, чым годам раней. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным бюлетэні Белстата. На пачатак 2021 года ў краіне пражывала 9 349 645 чалавек. Годам раней было 9 410 259, на пачатак 2019-га — 9 429 257. У Брэсцкай вобласці на пачатак гэтага года было 1 338 044...

ДАІ Маладзечна праверыць кіроўцаў на цвярозасць

Ад  10 па 19 красавіка ДАІ Маладзечанскага раёна праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца», накіраваную на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання п'янымі вадзіцелямі. Створаць рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Міліцыянеры будуць патруляваць паблізу крамаў са спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы) асабліва вечарам і ноччу. Кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення адно...
Памёр муж каралевы Лізаветы II прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі. Пра гэта паведамляе Букінгемскі палац. «З глыбокім смуткам Яе Вялікасць Каралева абвясціла пра смерць свайго любімага мужа, прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага. Яго каралеўская высокасць мірна памёр гэтым ранкам у Віндзарскім замку», — гаворыцца ў твітэры Букінгемскага палаца. 10 чэрвеня Філіпу споўнілася б 100 гадоў. Апошнія месяцы Філіп часта хварэў і быў у шпіталі. Прынц Філіп...
У міліцыю па дапамогу звярнулася 48-гадовая жыхарка Маладзечна. Жанчына распавяла, што з яе патрабуюць пагасіць запазычанасць за паслугі сотавай сувязі па абаненцкім нумары, які яна не афармляла на сваё імя. Па дадзеным факце міліцыянеры пачалі праверку. Высветлілі, што заяўніца раней звярталася ў адзін з дылерскіх салонаў сувязі, каб памяняць сім-карту і ўдакладніць некаторую інфармацыю, бо атрымала новы пашпарт. Анкетныя дадзеныя...
Ад 29 сакавіка па 2 красавіка адбыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзельнічала 11 навучэнцаў Вілейскага раёна. Шэсць вучняў вярнуліся з узнагародамі. Дыплом 1 ступені па фізічнай культуры і здароўі заваявала Яна Уладыка, навучэнка 11 класа сярэдняй школа №3 Вілейкі. Педагог – Таццяна Жук. Дыпломам 2 ступені па гэтым жа прадмеце адзначылі Аліну Радзівонаву, навучэнку 9 класа гімназіі №2. Настаўнік...
Пра гэта нам паведамілі нашы чытачы, якія працуюць на прадпрыемстве. Па іх словах работнікі добраахвотна запісваліся на прышчэпку ў медпункце за месяц-два да працэдуры. Спіс атрымаўся невялікі. Сёння медыцынскія работнікі прыехалі на прадпрыемства вакцынаваць ахвотных.
З Беларусі штогод з'язджаюць 200—250 дактароў, а выпускаецца з ВНУ больш за 2,5 тысячы. Такія лічбы назваў міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч у эфіры АНТ. «На жаль, адток кадраў ёсць. Прыкладна 200-250 чалавек штогод з'язджаюць за мяжу з мэтай працягу сваёй працоўнай дзейнасці там», — сказаў Дзмітрый Піневіч. У той жа час ён адзначыў, што штогод медыцынскія ВНУ выпускаюць 2,6—2,8...
Пачалі крымінальную справу. На ўездзе ў Маладзечна 4 красавіка, каля 19.00, міліцыянеры затрымалі двух жыхароў горада 26 і 30 гадоў. Пры аглядзе аўтамабіля «Пежо», які належыць аднаму з братоў, канфіскавалі амаль 500 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва пара-метылэфедрона (мефедрона). Па месцы жыхарства мужчыны - двое электронных вагаў, скруткі ізаленты, пакуначкі, гумовыя пальчаткі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы маладзечанец ад лютага  працаваў на...

СТУЖКА