Аксана Ярашонак

9541 POSTS 0 COMMENTS

У канцы снежня на дарозе Краснае-Чысць сутыкнуліся дзве машыны. ДАІ шукае сведкаў

Аварыя здарылася 26 снежня каля дзесяці раніцы.43-гадовы кіроўца на «Опелі-Вівара», рухаючыся па другім кіламетры аўтадарогі  Краснае-Чысць у накірунку Краснага, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Фольксвагенам-Пола», што ехаў насустрач. 25-гадовы кіроўца «Фольксвагена -Пола» атрымаў траўмы. Сведкаў і відавочцаў здарэння просяць звярнуцца ў ДАІ Маладзечнаскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вул. Т. Дудко, 1-18. Або па тэлефонах: 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 ці 102.

Міліцыя шукае сведкаў ДТЗ, што здарылася ў лістападзе ў Маладзечне

Здарэнне адбылося 14 лістапада мінулага года ў Маладзечне на Вялікім Гасцінцы.Кіроўца на аўто «Мазда-Дэміа» каля шасці гадзін вечара ехала ў бок Смаргоні. Каля дома №13 яна наехала на 53-гадовага пешахода, што пераходзіў дарогу справа налева па ходу руху аўтамабіля. У пацярпелага - цялесныя пашкоджанні. Сведкаў і відавочцаў здарэння просяць звярнуцца ў ДАІ Маладзечнаскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вул. Т. Дудко, 1-18....

Ад 22 па 25 студзеня ДАІ Маладзечна правядзе акцыю «Пешаход»

За 2018 год на Маладзечаншчыне зарэгістравана 61 дарожна-транспартнае здарэнне. У іх восем чалавек загінула і 68 чалавек атрымалі раненні. Па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася шэсць ДТЗ.

Маладзечанская ДАІ шукае сведкаў здарэння, у якім машына збіла 81-гадовага раварыста

Здарэнне адбылося 17 ліпеня каля 15 гадзін.39-гадовы кіроўца на «Фіяце Панда» ехаў па скрыжаванні Валынца-Віленская. Тут ён наехаў на 81-гадовага раварыста, які атрымаў цяжкія пашкоджанні. Сведкаў і відавочцаў здарэння просяць звярнуцца ў ДАІ маладзечнаскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вул. Т. Дудко, 1-18. Або па тэлефонах 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 ці 102.

У Маладзечанскага ГРАНС – новы начальнік

Ім стаў Дзяніс Ушацкі.Раней ён быў намеснікам начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай працы. На працоўнай сустрэчы ў Маладзечне новага кіраўніка прадставіў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч.
Нагадаем, што 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Віктара Каляды старшынёй Пухавіцкага райвыканкама.Мясцовыя дэпутаты зацвердзілі яго кандыдатуру. Віктар Каляда нарадзіўся ў 1977 годзе Ільі, скончыў мясцовую школу. Пасля - Гродзенскі сельгасінстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Да прызначэння на пасаду старшыні Лагойскага райвыканкама кіраваў гаспадаркай у Сцешыцах. У Ільі жыве маці Віктара Каляды.  
Пра ДТЗ, якое адбылося 14 студзеня каля сямі раніцы, распавёў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.30-гадовы жыхар Барысава ехаў на аўтобусе МАЗ па трасе Р28 у бок Маладзечна. Каля Краснага кіроўца заўважыў, што справа «у кішэні» іншы аўтобус высаджвае пасажыраў. Жыхар Барысава знізіў хуткасць і накіраваў увагу на людзей, што выходзілі з аўтобуса. Калі ж ізноў паглядзеў на дарогу, убачыў перад сабой «Мерсэдэс Бэнц»....
Учора мы пісалі, што каля пуцеправода ў Маладзечне аўтобус сутыкнуўся з машынай.
Гэта адбылося сёння на пазачарговай сесіі Вілейскага раённага Савета дэпутатаў, паведамляюць у райвыканкаме.Нагадаем, што 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Бегунца старшынёй Вілейскага райвыканкама.

СТУЖКА