Аксана Ярашонак

Аксана Ярашонак
6522 POSTS 0 COMMENTS
Ад 19 мая на пасадзе працуе Ірына Філіпава, паведамілі на прадпрыемстве. Раней на гэтым прадпрыемстве Ірына Уладзіміраўна не працавала. Нагадаем, што былы дырэктар Юры Матус звольніўся. Апошні працоўны дзень у яго быў 12 мая.
Учора мы паведамлялі пра тое, што ля вёскі Вязынь, на Вілейшчыне, здарылася сур'ёзная аварыя. Як стала вядома, за рулём машыны «Форд Фокус» быў 30-гадовы жыхар Маладзечаншчыны. Ён ёхаў з боку Ільі ў Маладзечна. Каля Вязыні аўтамабіль занесла, ён выехаў на правую ўзбочыну, а пасля - на поле, дзе перакуліўся, паведамляюць у Вілейскім РАУС. Ад атрыманых траўмаў мужчыны загінуў. Пасажыраў у машыне...
Цягам некалькіх тыдняў 60 сталых людзей на Валожыншчыне атрымалі ў свае паштовыя скрыні лісты. А ў іх – насенне кветак. Так тут праходзіць флэшмоб «Парастак дабрыні», які ладзіць Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва. Такім чынам арганізатары падтрымліваюць сталых людзей у няпросты час пандэміі. – Пачалося ўсё з таго, што мы адправілі лісты падтрымкі падапечным аддзялення дзённага знаходжання для сталых...
Днямі ў міліцыю Маладзечна патэлефанавала 22-гадовая гараджанка. Дзяўчына паведаміла, што невядомы, выкарыстоўваючы яе банкаўскую карту, бескантактавым спосабам спрабаваў расплаціцца за пакупкі на аўтазапраўцы па вуліцы Віленскай. На тэлефон прыйшло смс-паведамленне пра спробу спісання грошай. Дзяўчына выказала здагадку, што згубіць банкаўскую карту магла некалькі дзён таму на АЗС. Тое, што карткі няма, дзяўчына заўважыла толькі пасля смс. Праваахоўнікі пачалі праверку па...
Лабараторыя дыягностыкі трансфузійна-трансмісіўных інфекцый пачала працаваць на базе Мінскай абласной станцыі пералівання крыві ў Маладзечне. 19 мая тут правялі 20 першых даследаванняў на COVID-19, піша mlyn.by. - Магутнасць абсталявання лабараторыі разлічана на сорак пробаў у змену, - распавядае галоўны доктар установы аховы здароўя Уладзімір Світо. - Калі яе праца будзе арганізавана ў дзве змены, то ў суткі мы можам праводзіць...
ДТЗ адбылося сёння, у другой палове дня. Па словах чытачоў-відавочцаў, аварыя здарылася недалёка ад Вязыні, ля паварота на вёску Кучкі. Моцна пабіты аўтамабіль стаіць на полі. На месцы працуе ДАІ.
Пра тое, якія бываюць тэсты на каранавірус, каму і як іх робяць у Вілейцы і ці можна па жаданні зрабіць тэст платна, расказала галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірына Макарава. – На сёння на каранавірус мы абследуем двума спосабамі. Гэта ПЛР-дыягностыка (полімеразная ланцуговая рэакцыя) і экспрэс-тэсты. Першы спосаб – высокадакладны. Ён распазнае інфекцыю на розных стадыях. Тут можа быць толькі адзін...
Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізаваць ўручэнне атэстатаў у школах 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы. Такая інфармацыя змяшчаецца ў лісце ведамства, падпісаным намеснікам міністра Аляксандрам Кадлубаем. Дакумент размешчаны на сайце міністэрства. З улікам эпідсітуацыі і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя правядзенне масавых мерапрыемстваў у краіне абмежаванае. У гэтай сувязі Міністэрства адукацыі з мерапрыемстваў па завяршэнні навучальнага года рэкамендуе арганізаваць ўручэнне атэстатаў...
Такія месцы пералічаныя ў Рашэнні Маладзечанскага райвыканкама ад 12 мая № 785. На тэрыторыі Маладзечаншчыны для пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі забароненыя наступныя месцы: аб'екты чыгуначнага транспарту: пасадачныя платформы станцый, прыпыначных пунктаў на Маладзечаншчыне; прыпынкі грамадскага транспарту, што ў Маладзечанскім раёне, у межах пасадачных платформ
Паліна Базюк і Кацярына Рыбак сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей» у намінацыі «Мадэль пажарнай тэхнікі». Дзяўчынкі займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю ў гуртку на базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. На конкурс яны прадставілі мадэль старажытнай пажарнай машыны, выкананую з саломы, за што заслужылі найвышэйшыя ацэнкі судзейскай калегіі. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ўручылі Паліне і Кацярыне прызы і...

СТУЖКА