ГАРАСКОП поспеху

АВЕН

21 сакавіка – 19 красавіка

Вы з тых людзей, каторым не так важна, у якой сферы працаваць. Галоўнае для вас – кантраляваць і кіраваць працэсам. Вам цяжка выконваць заданні, затое раздаваць іх вы сапраўды майстар. У працы памятайце, што падначаленых трэба таксама хваліць і натхняць.

ЦЯЛЕЦ

20 красавіка – 20 мая

Прадстаўнікі гэтага знака задыяка вельмі працавітыя і настойлівыя. Вы можаце дасягнуць выдатных вынікаў, і ўсё дзякуючы плённай працы. Але для вас ёсць свая ўмова для поспеху – ён магчымы толькі тады, калі вы любіце сваю працу і лічыце яе важнай. Вам важней прызнанне паважаных людзей, чым шырокая слава.

БЛІЗНЯТЫ

21 мая – 20 чэрвеня

Вы на вышыні паўсюль, дзе важна размаўляць з людзьмі. Тут вы раскрываецеся лепш за іншых. Камфортна вы сябе будзеце адчуваць у сферы продажаў, а таксама выкладчыкам, псіхолагам, акцёрам або журналістам.

РАК

21 чэрвеня – 22 ліпеня

Ракам як нікому цяжка мірыцца з прыземленай праўдай жыцця. У сваіх марах яны могуць займацца неіснуючай дзейнасцю, ставяць перад сабой мэты, дасягнуць якіх нерэальна. Менавіта таму часцей за іншых расчароўваюцца і ў працы, і ў сабе. Каб не наступіць на гэтыя ж граблі, варта абраць працу, якой будзеце дапамагаць іншым. Медыцынская, сацыяльная, псіхалагічная сфера – тут вы кожны дзень будзеце патрэбнымі, і справіцеся лепш за іншых.

ЛЕЎ

23 ліпеня – 22 жніўня

Вы лідар па натуры, і кіраваць людзьмі – ваша прызванне. Вы здольныя эфектыўна арганізаваць працу падначаленых, а гэта каштоўны талент. Добра вы сябе адчуваеце і ў любой дзейнасці, дзе ў цэнтры ўвагі ваша асоба. Камеры і сафіты вам толькі спрыяюць.

ДЗЕВА

23 жніўня – 22 верасня

Вы цярпець не можаце, калі памыляюцца, і цудоўна ўмееце выпраўляць самыя розныя памылкі. Рэстаўраваць карціны, працаваць з тэкстамі, займацца бухгалтэрыяй – усё гэта справы, дзе вы нібы рыба ў вадзе.

ШАЛІ

23 верасня – 23 кастрычніка

Мастацтва і дыпламатыя – тонкія вобласці, дзе вы цудоўна праяўляеце сябе. Вы ўмееце размаўляць так, каб вас слухалі, таму з Шаляў атрымліваюцца бліскучыя адвакаты. Пасуе вам таксама сфера прыгажосці, таму што вы маеце выдатны густ.

СКАРПІЁН

24 кастрычніка – 22 лістапада

Вам падабаецца здзіўляць іншых экстравагантнасцю. Таму найлепш вы будзеце сябе адчуваць у працы, якая дасць адчуванне адметнасці. Не спрабуйце ўкласціся ў рамкі, якія навязваюць іншыя. Ідзіце сваім шляхам, і менавіта ён зробіць вас шчаслівымі.

СТРАЛЕЦ

23 лістапада – 21 снежня

Вы любіце ўсё новае, і з задавальненнем укараняеце новыя падыходы. Вам даспадобы дух свабоды, таму гібкі графік – тое, што трэба. Вы лепш за іншых умееце прыносіць перамены, таму смела бярыцеся за ўсе навінкі.

КАЗЯРОГ

21 снежня – 19 студзеня

Вы ўніверсальны знак, таму любая дзейнасць вам будзе аднолькава па сілах. Патрэбна толькі, каб справа была запатрабаванай.

ВАДАЛЕЙ

20 студзеня – 19 лютага

Для вас падыходзіць работа з людзьмі або механічная дзейнасць. Вам трэба адчуваць, што дзейнасць спрыяе самаразвіццю. Таксама вам важна, каб вакол вас ўсё выглядала прыгожа.

РЫБЫ

20 лютага – 20 сакавіка

Важней за ўсё для вас – пазбавіцца чужога ўплыву. Вы выдатна праяўляеце сябе, калі клапоціцеся пра іншых. Але не забывайце ўзважваць сітуацыю і найперш прыслухоўвацца да сябе.