9 жніўня
1910. Нарадзілася Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч. Памёрла ў 1983 годзе. Пахаваная ў Зэльве.
10 жніўня
1919. У Мінску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт (ЧБНК) – беларуская грамадска-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў час польска-савецкай вайны 1919-20 на тэрыторыі падкантрольнай польскім вайсковым фарміраванням.
11 жніўня
1937. Кіраўнік НКВД Мікалай Яжоў падпісаў загад аб пачатку так званай польскай аперацыі. У час яе правядзення рэпрэсіраваныя 139 тысяч 835 асоб. З іх расстраляна больш за 111 тысяч.
Пад рэпрэсіі трапілі ў асноўным жыхары БССР і УССР, а таксама жыхары іншых раёнаў СССР, ўраджэнцы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія былі запісаныя як палякі.
12 жніўня
1851. Амерыканскі вынаходнік і прамысловец Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынаходніцтва швейнай машыны.
Ён унёс істотны ўклад у ўдасканаленне канструкцыі швейнай машыны і заснаваў кампанію «Зінгер».
13 жніўня
1950. Нарадзіўся Пётр Краўчанка – беларускі палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Жыў у Маладзечне, дзіцячыя гады правёў у сваёй бабулі ў вёсцы Ліцьвінкі ля Куранца.
14 жніўня
1385. У замку Крэва заключаная Крэўская унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.
15 жніўня
1769. Нарадзіўся Напалеон Банапарт, французскі імператар.
1923. У Вішневе на Валожыншчыне нарадзіўся Шымон Перэс, ізраільскі палітык і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
• Текст доступен на языке: Русский