– Выбіраючы тэрыторыю для даследаванняў, мы абапіраліся на тое, што ў Вілейцы ўжо існуе інфармацыйны цэнтр па пытаннях якасці вады, – тлумачыць кіраўнік праекта
Ларыса Якавюк. – Ён месціцца на базе СШ№3. Цэнтр ужо мае досвед працы, таму хацелася распаўсюдзіць яго на суседнія раёны.
Ахвотныя даследаваць ваду знайшліся ў Вілейскім, Валожынскім і Смаргонскім раёнах.
Валанцёры праверылі ваду ў 36 калодзежах і 36 крыніцах.
Зрабіць гэта лёгка: спецыяльныя тэст-палоскі, якія валанцёры атрымалі ад арганізатараў, на пару секунд апускаюцца ў ваду, пасля дастаюцца і цягам хвіліны набіраюць колер. Чым больш насычаным атрымаўся колер, тым болей нітратаў у вадзе. Іх узровень можна вызначыць па колеравай шкале, якая прыкладаецца да тэст-палосак.
Вынікі даследаванняў валанцёры дасылалі арганізатарам і заносілі на інтэрактыўную карту, якую можна пабачыць на сайце
watercontrol.info.