Песні пра
МАЛАДЗЕЧНА
У падборцы – песні, якія прысвяцілі розныя творцы Маладзечну. Тут ёсць эстрадныя песні, футбольных фанатаў і нават панк-рок. Колькі са спісу вы ведалі раней?
Песня
Маладзечна
Відэа выканання песні «Маладзечна» на Нацыянальныя фестывалі беларускай песні і паэзіі ў 2003 годзе. Відэа тэлеканала «Беларусь 3».
Маладзечна
Музыка Ігара Паліводы, словы Леаніда Пранчака
Гэтую песню на музыку Ігара Паліводы многія ведаюць як фестывальную – яна стала візітнай карткай Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які ладзяць у Маладзечне. У 2013 і 2014 годзе песню не выконвалі на фестывалі, таму што гэта забараніла ўдава кампазітара Вольга Палівода.

Пасля юрыдычныя пытанні ўлагодзілі, і фестывальная песня зноў загучала на свяце музыкі і паэзіі ў Маладзечне ў 2015 годзе.

Паэт Леанід Пранчак – аўтар многіх вядомых песен. Вядомы ён яшчэ і шматлікімі судамі са сродкамі масавай інфармацыі, якія публікавалі яго творы. І судамі з бацькамі дзяцей, якія выконвалі яго песні без дазволу. Аднак судоў з-за верша «Маладзечна, наколькі нам вядома, не было.

На аўдыёзапісе ніжэй песню «Маладзечна» выконвае Дзмітры Качароўскі. Менавіта ён стаў пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў у межах Нацыянальнага фестывалю ў 2001 годзе.

Там, дзе бор шуміць сасновы,
Звоніць хвалямі Уша, —
Нашай песні, нашай мовы
Шчырая душа
Кволай кветкай васільковай
Не змарнее на мяжы, —
Покуль матчынае слова
Будзе ў сэрцах жыць!

Маладэчна, Маладэчна —
Мой жаданы родны кут.
Так гасцінна і сардэчна
Мне бывае толькі тут.
На радзіму будзе вечна
Клікаць зблізку і здаля —
Маладэчна, Маладэчна
Беларуская зямля.

Мы не згубімся ў сусвеце.
Будзем разам — я і ты.
Мы усе на гэтым свеце —
Сёстры і браты.
Хоць нялёгка нам жывецца, —
Ды няведамы прымус.
Сагравае нашы сэрцы —
Бог і Беларусь!

Верш Леаніда Пранчака.
Фестывальная
Аўтар Святлана Войтава
Гэтую песню напісала Святлана Войтава. Яна маладзечанка, працуе метролагам у Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Аўтар-выканаўца сваіх песен.

Маёнтак Агінскіх на гэтай зямлі
Палітыкаў і мецэнатаў.
Багатую спадчыну тут збераглі –
Культуру, мастацтва, тэатр.
Цудоўнае месца, у якім мае быць
Шмат творчых вялікіх праектаў.
Гэта цэнтр культурны, жыццё ў ім кіпіць:
Фестывалі, гастролі, канцэрты.

Вітае ўсіх Маладзечна!
Да сябе запрашае сардэчна
Пад шацёр небасхілу прасторны,
Дзе гучаць фестываля аккорды!
Песні любымі стануць навечна,
Праcпяваныя тут, у Маладзечна,
Дзе гучыць беларускае слова,
Льецца музыка з роднаю мовай!


Фестываль у Маладзечна традыцыей стаў
Пад купалам амфітэатра.
Сустракае гасцінна захоплены зал
Артыстаў і лаўрэатаў.
Гэты конкурс у пошуках
Новых імён Дарогу ў свет адкрывае.
Візітоўкаю горада лічыцца ён,
Маладзечанскі край праслаўляе.
Маладзечанцы
Песня фанатаў ФК Маладзечна
Гэтую песню вы можаце пачуць падчас футбольных матчаў футбольнага клуба «Маладзечна».
Аўтары тэкста – Сяргей Сцяпанаў і Яўген Асіповіч (D.A.Squad). Хлопцы ўзялі мінус іншага гурта, самі напісалі тэкст і выканалі.
Зялёна-белая гвардыя
Песня фанатаў ФК Маладзечна
Яшчэ адна песня фанатаў ФК «Маладзечна». Выканаў гурт Tuskrip у 2017 годзе.
Па словах аўтара, трэк перадае настрой і моманты з жыцця футбольнага фаната. Фанаты ацанілі вынік вельмі цёпла. Пасля аўтар пісаў кампазіцыю і для фанатаў ХК «Дынама Маладзечна».
Только Моло
Песня фанатаў ФК Маладзечна
Яшчэ адна песня фанатаў ФК «Маладзечна».
Мое Молодечно
Музыка і словы Вікторыі Крупяньковай.
Песню напісала маладзечанка Вікторыя Крупянькова, калі яшчэ вучылася ў школе. Цяпер яна працуе журналістам.

Вікторыя закончыла маладзечанскую гімназію №6. На відэа песню выконвае таксама вучаніца гэтай гімназіі Сафія Лявіцкая з эстраднай студыі «Пралеска».
Мое Молодечно
Выконвае Сафія Лявіцкая, музыка і словы Вікторыі Крупяньковай.
Калыханка
для Маладзечна
Музыка і словы Сяргея Цярханава.
16 лістапада 2012 года ў маладзечанскім Палацы культуры адбыўся канцэрта.

Кампазітар з Мардовіі Сяргей Цярханаў выйшаў на сцэну і расказаў, што пабыў у Маладзечне адзін дзень і напісаў гораду калыханку. Упершыню яе пачулі гледачы канцэрта ў выкананні самога аўтара.

Ёсць варыянт і на беларускай мове за аўтарствам Аляксандра Герасімава.

Колыбельная для Молодечно
Першае выкананне песні – спявае аўтар слоў і музыкі кампазітар з Мардовіі Сяргей Цярханаў. Выконвае 16 лістапада 2012 года.
Колыбельная для Молодечно
Музыка і словы Сяргея Цярханава.

Опустился снова тихий вечер
Над родным, любимым Молодечно.
Засыпает парк ночной
Под опавшею листвой…

Свет звезды далёкой тайной манит,
Горизонты крыш в ночи туманя,
и над Ушой, светлой душой греет,
Завтра придёт новый рассвет – верит.

Гул машин затих в ночной прохладе,
Мрак укрыл веков седые пряди,
Засыпает город мой
с просветленною душой.

Пусть когда-то снова наши дети
Над волной свои рассветы встретят,
И отразит в водах Уши снова
Юных сердец трепет души слово.

Пусть встречает новый день сердечно
Мой родной, любимый Молодечно.
Здесь каждый дом, здесь каждый миг дорог,
Вместе с тобой стал мне судьбой город.

Калыханка для Маладзечна
Музыка Сяргея Цярханава, словы Аляксандра Герасімава.

Апусціўся зноўку ціхі вечар
Над маім любімым Маладзечнам.
Засынае парк начны,
Хутка ён пабачыць сны

Зоркі клічуць так і цягнуць,
За імглою вокны гаснуць,
І над Ушой, светлай Ушой, узыйдзе
Сонца ізноў. Дзень да нас прыйдзе.

Гул машын заціх і прахалода
Ахінула горад і прыроду
Засынае горад мой –
Супакоіўся душой.

Зноў паўторыцца усё калісьці
Ў нашых дзецях і ў асеннім лісці.
І адаб'юцца ў хвалях Ушы зоркі –
Сэрцаў святло, верце ў яго толькі.

Хай сустрэне новы дзень сардэчна
Мой любімы горад Маладзечна.
Ціха цякуць воблакаў плынь-хвалі,
Горад і ты лёсам маім сталі…

Маладзечна
Музыка Яўгена Хаменкі, словы Канстанціна Цыбульскага.
Паэт Кастусь Цыбульскі закончыў Лебедзеўскую школу, працаваў на завадзе «Спадарожнік». Ён шмат супрацоўнічае з кампазітарам Яўгенам Хаменкам. Песня «Маладзечна» – адзін з вынікаў іх сумеснай творчасці.


Песню «Маладзечна» на музыку Яўгена Хаменкі і словы Кастуся Цыбульскага ў 2017 годзе выконваюць лаўрэаты Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна».

Маладзечна
Песню «Маладзечна» на музыку Яўгена Хаменкі і словы Кастуся Цыбульскага ў 2017 годзе выконваюць лаўрэаты Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна».
Край души живой
Музыка і словы Уладзіміра Гарановіча.
Маладзечна
Тлушч
Прадстаўнікі гурта прэзентавалі песню так: «пра тое, як небяспечна ездзіць наогул за межы МКАД. Любое супадзенне згаданых у тэксце прыдуманых мясцін з назвамі беларускіх гарадоў абсалютна выпадковае».

«Тлушч» – беларускі панк-рок гурт. Пра песню гурт расказвае: «Аўтар тэксту ў горадзе сапраўды быў толькі праездам, але насамрэч нічога кепскага пра яго сказаць не можа».
Маладзечна
«Тлушч»

Ну карацей, па парадку –
я сеў на электрапоезд.
Ды ёсць адна недарэчнасць,
што ён ідзе ў Маладзечна.

Хачу адразу зазначыць –
я там быў толькі праездам.
Але зусім не шкадую,
бо і таго мне хапіла.

Там жа адны адамарозкі.
Мяне адразу ****,
а на вуліцы такое
цудоўнае надвор'е.

Дык можа выйсці ў Зялёным,
або хаця б у Заслаўі,
не ехаць у Маладзечна,
бо дужа там небяспечна.

Насустрач новым непрыемнасцям - у Маладзечна!
Калі вы ведаеце іншыя песні пра Маладзечна, або можаце расказаць больш пра згаданыя ў спісе, пішыце на regionnews@rh.by.
Made on
Tilda