Старшыня аднаго з сельскагаспадарчых кааператываў раёна асуджаны за службовы падлог і падлог з мэтай скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Па словах старшага следчага пракуратуры раёна Вадзіма Шукрынава, па прыгаворы суда, які адбыўся 7 мая, старшыня сельгаскааператыва пазбаўлены права паўтара года займаць кіруючыя пасады, а таксама павінны выплаціць штраф у даход дзяржавы ў памеры 50 базавых велічынь (1 мільён 750 тысяч рублёў). На момант здачы газеты ў друк прыгавор не ўступіў у законную сілу. Падсудны мае права абскардзіць яго на працягу дзесяці сутак ад моманту абвяшчэння.