Аўтамабіль “Форд Мандэа” каля 23 гадзін 9 мая перакуліўся ля вёскі Пралескі.

Ніхто з пяці чалавек, якія ехалі ў машыне, у аварыі не пацярпеў.

Па словах інспектара ДАІ Дзмітрыя Юркевіча, за рулём “Форда” быў жыхар Мінска. На гравійнай дарозе мінчанін, пазбаўлены правоў кіравання, няправільна выбраў хуткасць, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся. У гэтым выпадку вадзіцель быў цвярозы.