Народны фальклорны калектыў “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра культуры вольнага часу стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу фальклорных калектываў “Напеў зямлі маёй”.

Фінал прайшоў 12 мая ў сталічным Палацы спорту. Удзельнічалі 15 калектываў з усёй Беларусі. Начальнік аддзела культуры Валожынскага райвыканкама Вікенці Адамовіч расказаў “РГ”, што “Гасцінец” пад кіраўніцтвам Елізаветы Пятроўскай разам з ракаўскім рыцарскім клубам “Рох” выканалі кампазіцыю “Бітая дарожанька”.