У Міжнародны дзень музеяў, 18 мая, свой юбілей адзначыць музей народнай славы.
Спецыяльна да гэтага дня калектыў падрыхтаваў святочнае мерапрыемства, на якое запрасілі былых работнікаў і дырэктараў музея. Па словах навуковага супрацоўніка Наталлі Бурак, у гэты дзень яны ўспомняць гісторыю ўтварэння музея, пакажуць фотаздымкі, прапануюць прысутным паглядзець выставу “Беларускае вяселле. Традыцыі і сучаснасць” рэспубліканскай моладзевай арганізацыі студэнтаў этнаграфічнага таварыства. На ёй прадстаўленыя фальклорна-этнаграфічныя работы — вобразы маладых, вясельныя народныя касцюмы. Ёсць музычныя інструменты, пярсцёнкі, ручнікі, вытканыя ў 1929 годзе, даўнейшая посуд – дзяжа. Працаваць выстава будзе да канца мая.