ВІЛЕЙКА. За гульнёй юных футбалістаў Вілейшчыны 16 мая будзе назіраць галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге.

У гэты дзень нямецкі спецыяліст прыедзе ў дзіцячы цэнтр «Надзея», дзе ў рамках Адзінага дня футбола ў Беларусі лепшыя каманды гарадскіх і раённых школ сустрэнуцца на фінальных гульнях міні-футбольнага турніру на прызы цэнтра. Вядучы спецыяліст «Надзеі» Ларыса Якавюк паведаміла «РГ», што за трэцяе месца пазмагаюцца СШ №1 і Вязынская школа, першае-другое месцы разыграюць паміж сабой футбалісты СШ №3 і Людвіноўскай школы.