У вёсцы Тучына на аўтадарозе Гарадок–Броды 9 мая а палове восьмай вечара на скутары “Хорн” трапіў у аварыю 29-гадовы мужчына.
Як расказаў “РГ” дзяржаўны аўтаінспектар Дзмітры Юркевіч, скутарыст, жыхар Хоўхлава, на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем і перакуліўся. Сур’ёзных траўмаў кіроўца не атрымаў. Па папярэдняй інфармацыі, ён быў п’яны.