Пракуратура 18 мая перадала ў суд справу па абвінавачанні дырэктаркі аднаго з сельскіх Дамоў культуры ў службовым падлогу.
Намеснік пракурора раёна Віталь Юрэвіч паведаміў «РГ»: жанчына абвінавачваецца ў тым, што ад верасня 2008 года да мая 2009 налічвала зарплату акампаніятару Дома культуры, які насамрэч не працаваў. Грошы фіктыўнага работніка дырэктар пералічвала ў… аддзела культуры райвыканкама як выручку ад быццам бы аказаных платных паслуг насельніцтву. Усе гэтыя маніпуляцыі рабіліся для таго, каб выканаць планавыя паказчыкі па аказанні платных паслуг, даведзеныя тым жа аддзелам культуры.