Памочнік начальніка райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў паведаміў у інтэрв’ю «РГ», што ў віну затрыманаму пакуль ставяцца пяць крадзяжоў, але не выключана, што ён мае непасрэднае дачыненне да іншых нераскрытых злачынстваў.

Калі пералічваць рэчы, якія былі скрадзеныя, можна ўбачыць, што зламыснік з розных вёсак цягнуў усё, што дрэнна ляжыць: борт прычэпа грузавога аўтамабіля і агрэгаты трактара МТЗ у вёсцы Цімкавічы, акумулятарную батарэю і два складныя металічныя крэслы ў вёсцы Гардынава, насценны гадзіннік і хлебніцу ў вёсцы Брылькі.