Крымінальную справу па артыкуле «Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» ўзбудзіла міліцыя 23 мая па факце таго, што 22 мая ў Маладзечне 60-гадовы мужчына нанёс удар нажом у жывот свайму 36-гадоваму сыну.

Паводле інфармацыі выканальніка абавязкаў начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігара Шупенькі, здарэнне адбылося каля 19 гадзін. Бацька з сынам пасварыліся дома. Пацярпелы атрымаў пранікальнае раненне падстраўнікавай залозы, а падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.