Аўтамабіль «Опель Вектра» і матацыкл «Ява-350» не размінуліся 25 мая на плошчы Свабоды ў Ракаве.
Як расказаў «РГ» начальнік валожынскай дзяржаўтаінспекцыі Іван Грыбоўскі, «Опель», за рулём якога сядзеў супрацоўнік мінскай міліцыі, пры павароце налева не прапусціў матацыкліста, што рухаўся насустрач. У выніку кіроўца «Явы» атрымаў траўмы. Па папярэдніх дадзеных, у яго зламаныя косці таза.