На рэспубліканскіх спаборніцтвах па веславанні сярод спартсменаў 1991-1992 гадоў нараджэння, якія прайшлі ў Гомелі 21-23 мая, на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыях 500 і 1000 метраў бронзавай прызёркай стала віляйчанка Святлана Шушкевіч.
Там жа на рэспубліканскай спартакіядзе ДЮСШ сярод спартсменаў 1993-1994 гадоў нараджэння першае месца на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 метраў заняў наш Аляксандр Шылько. Ён стаў трэцім у гэтай катэгорыі і ў заплыве на 200 метраў, паведаміў трэнер віляйчан Андрэй Пучкін.