Следчы раённай пракуратуры Алеся Пацына расказала “РГ”, што здарэнне адбылося на вечары сустрэчы выпускнікоў. П’яны малады мужчына, раней неаднаразова судзімы, мацерна аблаяў міліцыянера, які зрабіў яму заўвагу. Дэбашыр нават спрабаваў ударыць праваахоўніка ў твар, але той паспеў ухіліцца.