Істопка

“Істопка – гэта кладоўка, дзе захоўвалі гародніну, саленні. Справа бачныя загарадкі з бурачкамі, бульбачкай для сябе і дробнай – для скаціны. Зноў стаіць ліхтар. Бабка набірае грыбы з бочкі. Тут ёсць таксама бочка з кіслай капустай, 10-літровая бляшанка алею. Яго тады куплялі ў разліў і шмат – кожны дзень у Вілейку з хутара не наездзішся. Памятаю, у бабулі на гэтай бляшанцы былі надпісы лацінкай, здаецца, на польскай мове. Недзе тут стаіць бочачка з селядцамі і яшчэ нешта. Ёсць мядок, іншыя слоікі. Варэнняў тады асабліва не варылі, больш журавіны пераціралі. Гаспадар нешта панёс у кошыку, але галоўная тут цешча, яна тут камандуе. Усе ключы – у яе”.