Сялянская хата

“Тут паказаная кухня ў сялянскай хаце – такая самая, як у маёй бабулі. Толькі ў нас ужо ў той час былі шпалеры, жылі нябедна. Але святла яшчэ не было. Над сталом сапраўды вісела такая лямпа. Я вырашыў, што злева на малюнку сядзіць цешча, вяжа сабе кофту. Дзеянне адбываецца ўвечары. Прымака прыйшоў пасля працоўнага дня, яму налілі шклянку, але паклалі толькі скарынку хлеба і нешта там яшчэ – я нават разгледзець не магу.