Святліца

“Раней паміж кухняй і пакоем не было перагародкі. Праўда, у нас яна была, але я паказаў ранейшую хату. На першым плане – печка. За ёй – ложкі. Іх аддзяляе яшчэ і шафа. Швейная машынка “Зінгер” пасярэдзіне пакоя – такая, як у маёй мамы. Яна працавала да вайны ў Вілейцы ў польскім швейным атэлье. Гаспадыня падарыла ёй машынку, якая дагэтуль стаіць у мяне ў паветцы. Прас і нажніцы – таксама нашы і таксама існуюць дагэтуль. Я стараўся, каб прадметы былі як мага больш верагодныя. Ікона ў куце – святой Кацярыны – такая, як вісела ў бабулі. І калаўрот яе. Атрымліваецца, што гэта і сядзіць мая бабуля Агата. Каля печкі грэецца ўсё той жа Сяргей Міхалыч”.