Свіран (клець)

“Тут звычайна захоўвалі збожжа і мясныя вырабы – кумпякі, паляндвіцы і самыя розныя кілбасы. Дах у клеці рабілі ў закот, гэта значыць, насцілалі з тоўстых бярвенняў, пасля замазвалі глінай. Каб пасля ні злодзей, ні кот, ні мыш не маглі туды дабрацца. Галоўным чынам, я думаю, рабілі супраць зладзеяў, каб тыя не маглі праламаць дах.

Тут у засеках захоўвалася збожжа на насенне на наступны год, каштоўныя рэчы, адзенне, футра – каб моль не паела. Мог стаяць яблычны воцат. У мяне, каб зяць не напіўся, цешча трымае тут бутэльку з самагонкай. Ключы ж толькі ў яе, ніхто больш не залезе. Праўда, акружнымі шляхамі сюды спрабуе дабрацца іншы зладзюга – кот. Гэта ўсё той жа Сяргей Міхалыч, толькі ўжо пасталеў, стаў мацёры”.