11.00 вул.Прытыцкага
“ГОРАД МАЙСТРОЎ”. Выстава народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кірмаш
11.00 сквер Цэнтральнай плошчы
“МАЯ ЗЯМЛЯ – МАЕ ВЫТОКІ”. Выстава выяўленчага мастацтва вучняў дзіцячых мастацкіх, агульнаадукацыйных школ і пазашкольных устаноў Маладзечанскага раёна
12.00 Палац культуры
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС МАЛАДЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЭСТРАДНАЙ ПЕСНІ
13.00 канцэртная пляцоўка “Юбілейная”
“Паклон табе, мой беларускі край”. Раённы фестываль-конкурс самадзейных вакальна-харавых калектываў. Выступленні калектываў аматарскай творчасці Маладзечанскага раёна
13.00 гарадскі парк імя Перамогі
“ТАБЕ НЯСУ ЗЯМНЫ ПАКЛОН – МОЙ РОДНЫ КУТ, МОЙ РОДНЫ ДОМ”. Канцэртная праграма з удзелам аматарскіх калектываў і дзіцячых калектываў устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна
“ВЯСЁЛЫЯ ХВІЛІНКІ”. Гульнёва-забаўляльная праграма
“ГОРАД МАЁЙ МАРЫ”. Конкурс малюнкаў на асфальце
15.00 “МУЗЫКА, НАТХНЁНАЯ РАДКОМ”
Творчыя сустрэчы беларускіх паэтаў і кампазітараў з жыхарамі горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна
16.00 Цэнтральная бібліятэка імя Багдановіча
Прэс-канферэнцыя з удзелам мясцовых і рэспубліканскіх СМІ
16.30 Цэнтральная плошча
“НА СВЯТА ЗАПРАШАЕМ”. Канцэртная праграма Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Белдзяржфілармоніі
Выступленні беларускіх паэтаў
20.00 Цэнтральная плошча
ГАЛА-КАНЦЭРТ “ЗЯМЛЯ МАЯ – ПЕСНЯ” зорак беларускай эстрады, вядучых творчых калектываў Беларусі і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

Яшчэ пра фестываль ТУТ.
Пра фестываль “Адна зямля – 2009” ТУТ.

Зямля бацькоў дала нам песні

МАЛАДЗЕЧНА. 13 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе 10 Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2009”. Першы быў праведзены – у 1993 годзе.

Нехта скажа: “Падумаеш, дата, 10 гадоў”. Але калі ўлічыць, што мерапрыемства праводзіцца ў нас раз на два гады, то традыцыі гэтай ужо 20.

Ля вытокаў фестывалю беларускай песні і паэзіі стаялі тагачасны мэр горада Генадзь Карпенка і яго намеснікі, а таксама загадчыца аддзела культуры Маладзечанскага гарвыканкама Надзея Сідарэнка. Дарэчы, яна правяла восем фестываляў, першы з якіх прайшоў на гарадскім стадыёне.

Успамінае былы яго дырэктар Валянціна Галіцына: “Першы фестываль праводзілі на стадыёне, бо толькі ён мог змясціць такую колькасць удзельнікаў, гледачоў і гасцей. Да падзеі рыхтаваліся не толькі мы. Дапамагалі ўсе маладзечанцы. Горад упрыгожылі, зрабілі запрашэнні гасцям і артыстам, выпусцілі маляўнічыя афішы і значкі.

Працаваць было не проста, і ў той жа час цікава. Асабіста мне запомніўся Міхаіл Фінберг. У першую чаргу сваёй надзвычайнай адказнасцю. Адзін з усіх беларускіх зорак, ён тут і жыў ў нас, на стадыёне. А гасцямі фестывалю ў той год былі артысты з далёкай сонечнай Грузіі Тамара Гвердцытэлі і Сосо Паўліашвілі”.

Была на першым фестывалі ў Маладзечне і Эліна Вялічка. Сёння яна інструктар-метадыст медыцынскай рэабілітацыі аднаго з рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў у Мінску. Што больш за ўсё запомніла? Як дапамагала маладым спевакам паставіць голас, як падтрымлівала іх маральна, як разам з тагачасным дырэктарам драматычнага тэатра Сяргеем Вальковічам упрыгожвала фае тэатра, дзе працавала выстава карцін яе мужа.

Сёння ўжо цяжка ўявіць культурнае жыццё Маладзечна без фестывалю, на які звычайна з’язджаюцца госці з усёй краіны і які дае старт у творчае жыццё маладым. Думаецца, што сёлетні, дзесяты, будзе таксама запамінальны. Галоўнае, каб не перашкодзіла надвор’е.
Мечыслаў СТАНКЕВІЧ.