Тры машыны, якія стаялі на адлегласці не больш за 200 метраў адна ад адной, зладзеі ўскрылі, але завесці не здолелі. З чацвертай справіліся і паехалі на ёй у невядомым накірунку. Оперупаўнаважаны райаддзела міліцыі Вадзім Шутаў расказаў «РГ»: зламыснікі, хутчэй за ўсё, заезджыя «гастралёры-прафесіяналы». Можна меркаваць, што заводзілі аўтамабілі з дапамогай камп’ютарнай праграмы, устаноўленай на ноўтбуку. Міліцыя працягвае вышук зладзеяў.
Сяргей ЗЯНЬКО.