4 чэрвеня 2009 года каля 19.45 у 200 метрах ад 6-га Красненскага праезда ў Маладзечне (раён прыпыначнага пункта «Фестывальны») знойдзены труп непаўналетняй Нядвецкай А.І. з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Просьба да ўсіх, хто з 22.00 трэцяга чэрвеня да 2.00 чацвертага чэрвеня прыязджаў ці ад’язджаў з прыпынку «Фестывальны», ішоў з мікрараёна №6 у мікрараён завода парашковай металургіі ці знаходзіўся ў раёне прыпыначнага пункта «Фестывальны» і мог стаць відавочцам здарэння, а таксама тых, каму што-небудзь вядома пра здарэнне, пазваніць па тэл. 4-68-32, 7-14-46, 7-16-56, (8-029) 3426819 ці па тэл. 102 у бліжэйшае аддзяленне міліцыі. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.

Яшчэ на гэту тэму:

1) Ля месца забойства бачылі белую «Волгу»,

2) Любая  інфармацыя па забойству — тайна следства