У забойстве вартаўніка падазраецца 49-гадовы жыхар вёскі Падбярэзь.

Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Следчы пракуратуры Валожынскага раёна Іван Ёда паведаміў у інтэрв’ю «РГ», што мяркуемы час здзяйснення злачынства — 23 гадзіны. На месца здарэння следчы выехаў напачатку першай гадзіны ночы 14 чэрвеня пасля званка з райаддзела міліцыі. Папярэдняя прычына злачынства — сварка паміж мужчынамі.

Прычыну смерці вартаўніка высвятляе медыцынская судовая экспертыза. Пракуратура пакуль устрымліваецца ад больш падрабязных каментарыяў. Крымінальная справа ўзбуджаная па першай частцы 139 артыкула — «Забойства».

Сяргей ЗЯНЬКО.