9 чэрвеня каля вёскі Каменны Лог Ашмянскага раёна беларускімі мытнікамі сумесна з памежнікамі быў затрыманы аўтамабіль «Додж Караван» з літоўскімі нумарамі.
Кіроўца транспартнага сродку, грамадзянін Літоўскай рэспублікі, засведчыў, што алкаголю і тытунёвых вырабаў не правозіць. Аднак, падчас праведзенага паглыбленага надгляду было знойдзена 2580 пачак цыгарэтаў «Saint George Lights» без акцызных марак. Яны былі схаваныя пад абшыўкай салона, сядушак і дзвярэй. Партыя кантрабанднага тавару разам з аўтамабілем канфіскаваныя. Па дадзенай справе вядзецца адміністратыўны працэс.