У рэдакцыю паступаюць пытанні датычна забойства непаўнагадовай дзяўчыны. У прыватнасці наведвальнік нашага сайта Алег напісаў: «У вас ужо другі тыдзень вісіць абвестка пра сведкаў забойства непаўнагадовай дзяўчыны каля прыпынку Фестывальны, але здаецца самой навіны пра гэта не было як і абставіны. Тым часам нават да Мінска дакаціліся чуткі пра гэта жахлівае забойства. І праўда, пра нейкага [слова не для друку], якому пальцы адарвала пішаце, а пра такое — не».

Расследаваннем займаецца Мінская абласная пракуратура. Следчы пракуратуры Аляксей Бяляцкі паведаміў у інтэрв’ю «РГ», што па рэзанансным злачынстве, якое ўскалыхнула Маладзечна, акрамя яго працуюць оперупаўнаважаныя работнікі маладзечанскай раённай міліцыі і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.

У сталіцы праводзяцца неабходныя экспертызы, дапытваюцца людзі. Аляксей Бяляцкі адзначыў, што ўсе чуткі пра здарэнне, якія могуць распаўсюджвацца ў Маладзечне і за яго межамі, не з’яўляюцца інфармацыяй праваахоўных органаў, а значыць іх не можна назваць праўдзівымі.
Следчы запэўніў, што калі гэта стане магчымым, ён падзеліцца з «Рэгіянальнай газетай» вынікамі расследавання.

Аддзел інфармацыі «РГ».

Яшчэ на гэту тэму:

Ля месца забойства бачылі белую «Волгу».