Выканальнік абавязкаў начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенька паведаміў у інтэрв’ю «РГ»: здарэнне адбылося ў адным з пакояў інтэрната, што на вуліцы Касманаўтаў, 8.

Міліцыя 12 чэрвеня ўзбудзіла крымінальную справу другой часты артыкула «Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютэрнай тэхнікі». Можна меркаваць, што гаспадар пакоя інтэрната запрасіў 18-гадовую дзяўчыну ў госці, ад чаго і пацярпеў.

Другая частка 212 артыкула «Крымінальнага кодэксу» — «Крадеж шляхам выкарыстання камп’ютэрнай тэхнікі, злучаны з несанкцыяваным доступам да камп’ютэрнай інфармацыі» прадугледжвае абмежаванне альбо пазбаўленне свабоды на тэрмін да пяці гадоў.

Сяргей ЗЯНЬКО.