Намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю «РГ», што пра здарэнне ў тры гадзіны ночы 21 чэрвеня паведамілі супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы, якія патрулявалі раён каля магазіна. Паводле слоў Андрэя Дударчыка, каб трапіць у краму, зламыснікі зламалі дзверы. Міліцыя шукае злачынцаў.