Начальнік следчага аддзела папярэдняга расследавання райаддзела міліцыі Віктар Мацэвіч расказаў у інтэрв’ю «РГ»: здарэнне адбылося каля паловы першай гадзіны дня. На дарозе пры выездзе з Ашмянаў у бок Астраўца, дзе вёўся ямачны рамонт асфальтавага пакрыцця, вадзіцель ВМW на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машына, у якой былі чатыры пасажыры, перакулілася ў кювет.
Кіроўца і пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Усе яны вываліліся з машыны. 30-гадовы вадзіцель загінуў на месцы здарэння, 35-гадовы пасажыр атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.