Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Скадорва паведаміў у інтэрв’ю «РГ», што электрычнасць у вёсках была аператыўна наладжаная. Непагадзь нанесла раёну і іншую шкоду.

Вечарам 23 чэрвеня моцным ветрам сарвала каля 400 лістоў шыферу з сельскагаспадарчых пабудоў у сельгаскааператыве «Багданаў», у Івянецкім сельсавеце дрэва ўпала на жылы дом. Людзі ў здарэннях не пацярпелі.

Гарадок на Маладзечаншчыне быў абясточаны стыхіяй у ноч на 23 чэрвеня, наступнай ноччу без электрычнасці засталіся Палачаны і Алёхнавічы. Намеснік начальніка гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Гладкі расказаў «РГ», што работнікі электрасетак ліквідавалі наступствы стыхіі на працягу адной-дзвюх гадзін. Таксама ноччу 23 чэрвеня ад удару маланкі згарэў дах хлява ў Маліноўшчыне, а ў горадзе на вуліцы Буйніцкага 24 чэрвеня ад моцнага ветру над праезнай часткай нахілілася дрэва, якое прыйшлося спілаваць.

Сяргей ЗЯНЬКО.