Каля вёскі Снежкава Вілейскага раёна 30 чэрвеня ў 15 гадзін пройдзе адкрыццё першага ў Беларусі “Мемарыяла зніклым вёскам”.

Па розных прычынах на Вілейшчыне за 70 гадоў зніклі 253 населеныя пункты. Шмат вёсак былі спаленыя падчас вайны, некаторыя з цягам часу страцілі свае назвы і былі далучаныя да другіх сельсаветаў. Нямала населеных пунктаў падзялілі лёс Хатыні. Усе назвы некалі існаваўшых вёсак будуць напісаныя на 16 асобных знаках мемарыяльнага комплексу.

Надзея СТАНКЕВІЧ.