Пасля сутыкнення матацыкліста адвезлі ў рэанімацыю.

Інспектар аддзела дзржаўтаінспекцыі райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч паведаміў у інтэрв’ю «РГ»: па правай і левай палосах дарогі паралельна рахаліся грузавік ЗІЛ і легкавушка «Фіят». Дагнаўшы гэтыя машыны, паміж імі спрабавала праціснуцца яшчэ адна. Каб пазбегнуць аварыі, вадзіцель «Фіята» з левай паласу вымушаны быў узяць яшчэ лявей і выехаць на паласу сустрэчнага руху.

Насустрач ехаў матацыкліст, адбылося сутыкненне. У пацярпелага 56-гадовага матацыкліста закрыты пералом левай рукі, рваная рана левай галёнкі, шок 1-2 ступені і закрытая чэрапна-мазгавая траўма. З гэтымі траўмамі ён трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Міліцыя па факце здарэння праводзіць праверку.

Сяргей ЗЯНЬКО.