Доктар-эпідэміёлаг занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Маргарыта Працкова расказала ў інтэрв’ю «РГ»: шалёныя лісіцы з’яўляліся ў вёсках Гарнякі, Гарадок, Пятроўшчына і Мыслевічы. Пра ўсе выпадкі ў ветэрынарную службу паведамлялі жыхары гэтых вёсак.

Небяспечных жывёлін забівалі, іх галовы перадавалі на лабараторнае даследаванне. Ва ўсіх выпадках факт шаленства пацвердзіўся. Кантактаў з людзьмі ў хворых лісіц не было.

Сяргей ЗЯНЬКО.