Па словах старшага следчага раённай пракуратуры Вадзіма Шукрынава, які выязджаў на месца здарэння, прыкмет крымінальнай смерці на целе не знойдзена. Але на целе 39-гадовага тапельца шмат татуіровак. Труп устаноўлены. Паводле слоў сваякоў загінуўшага, ён быў неаднаразова судзімы і каля 16 гадоў правёў у калоніях. На каленях — татуіроўкі зорак, а на правай руцэ — татуіроўка, па якой, па словах Вадзіма Шукрынава, можна меркаваць, што памерлы знаходзіўся ў вечнай канфрантацыі з праваахоўнымі органамі. На руцэ выкалата: «Жизнь будет прекрасна лишь тогда, когда на последнем столбе повесят последнего мента».

Па папярэдніх дадзеных, перад тым, як пайсці купацца, мужчына спажываў спіртное.

Сяргей ЗЯНЬКО.