Як расказаў «РГ» памочнік начальніка райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў, «Ява» рухалася па другараднай аб’язной дарозе. Перад перакрыжаваннем з галоўнай дарогай кіроўца матацыкла не звярнуў увагі на дарожныя знакі, не знізіў хуткасць, выскачыў на перакрыжаванне, дзе сутукнуўся з «Хондай», за рулём якой знаходзілася грамадзянка Украіны.

У выніку здарэння цялесныя пашкоджанні атрымала пасажырка «Ява», сам матацыкліст таксма траўмаваны. Іх адвезлі ў бальніцу. Кіроўца «Хонды» не пацярпела. Па факце дарожна-транспартнага здарэння міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу.

Сяргей ЗЯНЬКО.