Помнік узведзены за сродкі азербайджанскай дыяспары Беларусі. У адкрыцці акрамя віляйчан прынялі ўдзел азербайджанцы з усіх куткоў Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Азербайджана ў РБ, унук Азі Асланава Эмін, які спецыяльна прыехаў у нашу краіну з Азербайджана.

За некалькі хвілін да пачатку урачыстасцяў па адкрыцці помніка генералу.

Ад імя пасла Алі Нагіева выступае консул Азербайджана ў Беларусі Эміль Магерамаў.

Ветэран вайны Валянціна Міласердава прыйшла на адкрыццё помніка.

Старшыня таварыства азербайджанцаў у Беларусі, на чые сродкі быў узведзены помнік, Бахшы Гамбараў: “Няхай над вашымі галовамі ніколі не збіраюцца хмары!”

Унук Азі Асланава Эмін Асланаў прыехаў з Азербайджана.

У інтэрв’ю “РГ” унук генерала-героя сказаў: “Я ўпершыню ў Вілейцы, упершыню ў Беларусі і вельмі ўражаны. Велізарны дзякуй за цёплы прыём. Я ведаю пра свайго дзеда ад самага дзяцінства, бо ў нашай сям’і свята зберагаюць памяць аб ім, нацыянальным героі Азербайджана. Сённяшняя падзея ёсць умацаванне братніх сувязяў нашых дзвюх краін, умацаванне нашага сяброўства. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што мы – дзве нацыі, якія заўсёды жылі ў сяброўстве і міры”.

Унук папрасіў перадаць падзяку праз газету віляйчанам, адміністрацыі раёна, аб’яднанню азербайджанцаў Беларусі “Гобустан”, якое наладзіла гэтае свята. На развітанне сказаў карэспандэнту, што будзе прыязджаць у Вілейку: “Дарогу ўжо ведаю”.

Сярод прысутных на ўрачыстасці.

Аўтар скульптуры беларускі скульптар азербайджанец Каміль Камал.

Піянерам ад нечаканасці залпу пазакладала вушы.

🙂

Помнік скінуў покрыва.

Цяпер можна ўбацыць скульптуру.

Аляксандр МАНЦЭВІЧ.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Даведедка “РГ”.

Азі Агад аглы Асланаў – савецкі ваеначальнік, гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў, двойчы герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў 1910 годзе ў Ленкарані (Азербайджан). 2 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, вызваліла Вілейку, 3 ліпеня – Барысаў, 4 ліпеня, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай – Смаргонь. Загінуў 24 студзеня 1945 года ў баях ля Ліепаі (Латвія).

Імем Асланава названа першае азербайджанскае ваеннае вучылішча, танкер, станцыя метро ў Баку, дом афіцэраў, вуліцы і школы ў Баку і Валгаградзе.

У нашым рэгіёне імя Азі Асланава носіць вуліца ў Смаргоні.