Увечары 2 ліпеня на плошчы Леніна забілі струмені гарадскога фантана. Адбылося ўрачыстае яго адкрыццё.

Усе бліжэйшыя вуліцы былі закаркаваныя аўтамабілямі. Плошча імя Леніна, дзе пабудаваны фантан, была перапоўненая людзьмі да краю. Па сведчанні намесніка начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэя Дудурчыка, на ўрачыстасці прысутнічала каля 2-х тысяч чалавек.

Адкрыццё фантана суправаджалася мастацкай праграмай, зладжанай, як сказала намеснік дырэктара Палаца культуры Алена Холадава, сіламі палаца. Перад віляйчанамі выступілі артысты ўзорнай студыі “Экспромт” пад кіраўніцтвам Нэлі і Алега Зайцавых, ансамбль танца “Карусель”: салісты Алеся Супрановіч, Казімір Таўстыка, харэограф Амілахон Рахматулаева.

2 ліпеня прыпадае дакладна на 65-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецкіх захопнікаў. Вілейка была вызваленая ад немцаў на дзень раней за Мінск часцямі 35-й гвардзейскай танкавай брыгады.

Адкрыццё фантана было ў шэрагу іншых мерапрыемстваў, якія прайшлі ў гэтыя дні на Вілейшчыне. Гэта і адкрыццё мемарыялу зніклым вёскам 30 чэрвеня каля Снежкава пры дарозе з Вілейкі на Куранец, і адкрыццё помніка двойчы Герою Савецкага Саюза нацыянальнаму герою Азербайджана Азі Асланаву 3 ліпеня.

Праект фантана ўвасобіў ідэю архітэктара Анатоля Капцюга. Работы пачаліся ў 2008 годзе. Будаўніцтва фантана завяршыла работы па добраўпарадкаванні галоўнай плошчы Вілейкі.

Столькі людзей не збіралася на плошчы нават на святы ў савецкія часы. Прычым, сюды прыйшлі ўсе па добрай волі. Праз некалькі хвілін фантан заструменіць у неба.

За 5 хвілін да адкрыцця фантана прыпаркавацца на прылеглых вуліцах была праблема.

Сяброўкі чакаюць на трыбуне ля Ільіча галоўнага моманту. А пакуль – смачнае марозіва.

Вось-вось нешта адбудзецца.

Спачатку “зафантанілі” феерверкі.

Паплылі ў неба шарыкі…

Фантаны забілі ўгору.

Момант было нельга ўпусціць. Здымалі падзею з усіх магчымых пунктаў.

Image 437

Дзядуля:) з унукам.

Скрозь ваду…

Танец у гонар Вілейкі.

Плыві, Залатая Рыбка! Гэтыя дзеткі запусцілі ў чашу фантана сімвалічную Залатую Рыбку.

Проста радасць.

Галава райвыканкама Яўген Сініла (злева) і старшыня раённага Савета Яўген Ігнатовіч.

Ну і фантан!

Першыя танцы ля фантана.

Сфатаграфуемся ля фантана на памяць?

Мікола ГАЙДУК,

Фота Аляксандра і Ніны Манцэвічаў.