У дарожна-транспартным здарэнні кіроўца машыны, 38-гадовая мінчанка, атрымала закрыты пералом левай рукі. Пасажыр «Таёты», таксама жыхар Мінска, не пацярпеў.

Інспектар аддзела дзяржаўтаінспекцыі райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч, які выязджаў на месца здарэння, паведаміў у інтэрв’ю «РГ»: здарэнне адбылося каля 18 гадзін. Мінчане ехалі з рыбалкі ў напрамку Радашкавічаў.

Вадзіцель на закругленні дарогі ўлева няправільна выбрала хуткасць руху, не справілася з кіраваннем, спачатку зачапіла правую абочыну, потым машыну развярнула, выкінула на левую, затым — кювет, дзе «Таёта» перакулілася. Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, кіроўца і пасажыр машыны лёгка абышліся, калі ўлічыць, што ад машыны пасля аварыі мала што засталося. Яна атрымала значныя пашкоджанні. Хутчэй за ўсё, ад больш сур’ёзных траўмаў кіроўцу і яе пасажыра выратавалі рамяні бяспекі.

Сяргей ЗЯНЬКО.