Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Мікалай Шрымф расказаў у інтэрв’ю «РГ»: здарэнне адбылося 2 ліпеня. Вечарам Алег папрасіў дазволу кіраўніка групы пайсці пафатаграфаваць вадаспады. Да прызначанага часу ў лагер не вярнуўся. Маладзечанскія турысты знайшлі цела Алега праз суткі.

Па словах Мікалая Шрымфа, можна меркаваць, што Алег сарваўся са скалы. Ва ўсякім разе, прыкмет гвалтоўнай смерці мясцовая пракуратура не ўстанавіла. Не ўстаноўлена таксама віна кіраўніка групы ў смерці Алега. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай трагедыі стала незахоўванне турыстам індывідуальнай тэхнікі бяспекі.

На момант напісання інфармацыі, вечар 6 ліпеня, група Іны Высоцкай у Маладзечна не вярнулася. Турысты знаходзяцца на Каўказе.

Дырэктар турклуба «Пілігрым» Сяргей Бялкоў сказаў у інтэрв’ю «РГ», што вярнуцца група павінна праз двое сутак. Пытаннем вяртання цела Алега на радзіму займаюцца беларускія Міністэрства замежных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Уся інфармацыя — папярэдняя. Наша выданне будзе сачыць за развіццём падзей.

Сяргей ЗЯНЬКО.